Залатыя вароты (Кіеў)
Залатыя вароты ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама Кіева старажытнарускага перыяду, помнік абарончага дойлідства XI стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1037 — згадваецца ў летапісе ўпершыню ў сувязі з пабудовай Яраславам Мудрым абарончых умацаванняў вакол Кіева.
- 1069 — паводле падання, польскі кароль Баляслаў II Смелы пры ўваходзе ў Кіеў ударыў па варотах брамы мячом, ад чаго апошні атрымаў назву «Шчарбец». Сустракаюцца версіі, што гэта зрабіў Баляслаў I Храбры ў 1018 годзе, аднак з боку храналогіі гэта малаверагодна.
- Сярэдзіна XVIII ст. — рэшткі брамы засыпаны, брама ў паўднёвым кірунку перанесеная ў іншае месца.
- 1832 — археолаг-аматар К. Лахвіцкі раскапаў рэшткі Залатых варот.
- Канец XIX ст. — пачалася кансервацыя збудавання.
- 1910 — першая прапанова аб рэканструкцыі Залатых варот у іх першапачатковым выглядзе.
- 1972—1973 — археалагічныя раскопкі, якія зрабілі важкі ўнёсак у справу будучага аднаўлення брамы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Залатыя вароты былі адной з трох брам Кіева старажытнарускага перыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку і назвалі па аналогіі з Залатой брамай Канстанцінопаля. Амаль да канца XVIII ст. Залатыя вароты заставаліся галоўнай брамай Кіева.
Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены з вялікіх камянёў на цэментным растворы. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд, вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 метраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы, меў у шырыню 30, у вышыню 11-12 метраў, а таксама зрубавыя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сцены.
Наверсе на браме меўся храм, асвячоны ў гонар Дабравешчання Багародзіцы. Ён быў звернуты апсідай у бок горада і быў у плане блізкі да квадрата (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка.
Залатыя вароты ў Кіеве сталі правобразам для будаўніцтва аднайменнай брамы ва Уладзіміры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высоцкі С. А. Залатыя вароты // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі № 4, 1981.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залатыя вароты (Кіеў)
- Залатыя Вароты Архівавана 18 верасня 2010. — Гісторыя, даследаванне, рэканструкцыі, сучасны стан.